weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
22.11.2018 11:31 ,

Да «Дажынак» на Астравеччыне ўстанавілі аб’ёмныя фігуры

Фота ostrovets.by

Ці бачылі вы вясёлы паравоз ля ўезду ў Малі з боку Варнян? А ўсталяваную ля дарогі на Астравец тэматычную карціну-мазаіку, кожны пазл якой расказвае пра спецыфіку дзейнасці КСУП “Гервяты”? А гудагайскіх бычкоў, што “пасвяцца” каля бялькішскай запраўкі? А міхалішскага зайчыка? Калі не, то  завітвайце ў Малі на “Дажынкі”: падчас свята аграрыяў будуць падведзены вынікі раённага конкурса-агляда аб’ёмных фігур.

Ініцыятыва правесці конкурс з назвай “Няма сена, дык салома прыдасца” належыць упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання. Ні сена, ні салому пры стварэнні кампазіцый гаспадаркі не выкарыстоўвалі. Аграрыі вырашылі выкарыстаць белыя поліэтыленавыя рулоны з сенажом – у народзе іх паспелі празваць “чупа-чупсамі”.

Ля малочна-таварнага комплекса “Рытань” спыніўся паравоз. Варнянцы зрабілі інсталяцыю з прывітальным надпісам. У “Міхалішках” з’явіўся новы жыхар – сімпатычны зайчык. А на ўездзе ў Гервяты гасцей сустракае беларусачка. Гудагайцы побач з бялькішскай запраўкай выгналі на пашу двух бычкоў, а ў Малях паставілі млын і бабу з дзедам.

Акрамя таго, што ўсе гаспадаркі ўстанавілі аб’ёмныя фігуры на сваёй тэрыторыі, па адной інсталяцыі кожная гаспадарка падарыла гаспадарам “Дажынак” – КСУП “Гудагай”. “Варняны” прэзентавалі паравоз, “Падольцы” і “Міхалішкі” – трактары, а “Гервяты” – эмблему сваёй гаспадаркі. Усе фігуры ўстаноўлены ў сёлетняй раённай дажыначнай “сталіцы” – у Малях.

Журы падвядзе вынікі конкурсу аб’ёмных фігур і вызначаць пераможцаў, якія атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце