weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
22.11.2018 10:19 ,

Віляйчане занялі восем прызавых месцаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах па каратэ

Ілюстрацыйнае фота

Віляйчане выступілі паспяхова: пяць першых месцаў і тры - другіх.

На мінулым тыдні ў сталіцы адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ, прысвечаныя 40-годдзю ўтварэння клубаў каратэ ў Беларусі. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Палацы спорту ва Уруччы, прынялі ўдзел больш за 500 чалавек з Беларусі і Расіі.

Віляйчане выступілі паспяхова: пяць першых месцаў і тры — другіх. У сваіх катэгорыях першае месца атрымалі Марат Радзевіч (8-9 гадоў, + 40 кг), Аліна Радзіёнава (12-13, + 47кг), Дзмітрый Стражнікаў (14-15, + 57кг), Мікіта Кірыевіч (18 гадоў і арт + 75кг), Улад Іванілаў (12-13 гадоў, -55 кг). Другое месца ў Арцёма Сцепановіча (10-11 гадоў, +45 кг), Аляксандра Роліча (каманднае кумітэ), Дзмітрыя Стражнікава (каманднае кумітэ).

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце