weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
26.11.2018 08:05 ,

ВМС Украіны: ФСБ Расіі адкрыла агонь, ёсць параненыя (Відэа)

Расійскія памежнікі падбілі адзін з украінскіх бранякатэраў і паранілі шасцёх маракоў, двое ў цяжкім стане. Адбылося гэта па-за межамі водаў вакол акупаванага Крыму, на якія Расія прэтэндуе як на «свае тэрытарыяльныя», паведамілі ў прэс-цэнтры камандавання Вайскова-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны.

8.00

Рада Бяспекі ААН у панядзелак, 26 лістапада, зьбярэцца на экстранае паседжанне ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Керчанскім праліве.

Пра гэта паведаміла ў твітэры сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Гэйлі.

Паседжанне склікаецца з ініцыятывы ўкраінскага і расейскага бакоў. Масква настойвала на скліканні ў сувязі з небяспечным развіццём сітуацыі ў Азоўскім моры. Кіеў заявіў, што зварот прадыктаваны агрэсіўнымі дзеяньнямі з боку Расеі.

7.48

У сувязі з захопам Расіяй трох украінскіх суднаў у Азоўскім моры Ўзброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць.

Гэта адбылося пасля прапановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Ўкраіны ўвесці прававы рэжым ваеннага становішча, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Ўкраіны.

Служба бяспекі Ўкраіны таксама заявіла, што яе асабісты склад прыведзены ў поўную баявую гатоўнасьць з прычыны «агрэсіўных дзеянняў Расейскай Фэдэрацыі ў Керчанскім праліве». У ведамстве адзначылі, што ўзмацнілі «захады для недапушчэньня на тэрыторыі Ўкраіны іншых правакацый спэцслужбаў РФ і дэстабілізацыі сітуацыі ўнутры краіны».

1.35

Пятро Парашэнка падтрымаў прапанову Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны ўвесьці ў краіне ваеннае становішча на 60 дзён. Цяпер гэтае рашэнне павінна зацвердзіць Вярхоўная Рада. Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў ВР правесьці заўтра надзвычайны сход.​

01.17

Расія захапіла больш за 20 украінскіх маракоў — прадстаўнік прэзідэнта Ўкраіны ў Крыме.

00.43

ФСБ Расеі пацвердзіла, што ўсе тры караблі ВМС Украіны, якія, як сцвярджае расійскі бок, парушылі ў нядзелю мяжу Расеі, затрыманыя ў Чорным моры. Для іх прымусовага спынення ўжывалася зброя. Пра гэта паведамляе Цэнтар грамадзскіх сувязяў ФСБ, інфармуе ТАСС.

00.39

Акцыя пратэсту каля амбасады Расеі ў Кіеве.

00.35

А 1.00 мінскага часу пачынаецца паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны​ Ўкраіны.

00.30

ВМС Украіны: Паводле апэратыўнай інфармацыі, захоплены МБАК (Малы браніраваны артылерыйскі катэр. — Рэд.) «Бярдзяеў» і РБК «Яны Капу», якія буксіруюцца. МБАК «Нікопаль» заблякаваны і накіроўваецца ў суправаджэньні акупантаў, катэр не пашкоджаны. 6 украінскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

00.21

У камандаванні ВМС Украіны заявілі, што ў адпаведнасці з артыкуламі 17, 38 Канвенцыі ААН па марскім праве і артыкулам 2 Дамовы паміж Украінай і РФ аб супрацоўніцтве ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскай пратокі, вайсковыя караблі Ўкраіны карыстаюцца свабодай суднаходства, а таму могуць ажыццяўляць праход праз Керчанскую пратоку ў любы час пры ўмове захавання бяспекі суднаходства.

00.15

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што сітуацыя ў Азоўскім моры разглядаецца як акт вайсковай агрэсіі Расеі.

«Прапанавана правесці паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны для абвяшчэньня ваеннага становішча», — заявіў сакратар РНБО.

«Пасля выхаду з 12-мільнай зоны катэры ФСБ РФ адкрылі агонь па карабельнай групе Вайскова-марскіх сілаў Украіны. Пашкоджаны малы браняваны артылерыйскі катэр „Бярдзянск“. Катэр страціў ход, ёсць паранены. Зброя ўжываецца на паражэнне», — гаворыцца ў паведамленні.

Праз некалькі хвілінаў украінцы паведамілі, што прынялі рашэнне страляць у адказ, таксама на паражэнне.

Неўзабаве ўкраінскія СМІ паведамілі пра захоп трох украінскіх суднаў, якія з Азоўскага мора і праз Керчанскую пратоку вярталіся на базу ў Адэсу.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў Вайскова-марскі флот Украіны. Паводле камандавання, за захоп адказвае спэцназ РФ.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў паведаміў, што прэзыідэнт склікае паседжанне Вайсковага кабінету.

Украіна патрабуе тэрміновага паседжання Рады Бяспекі ААН.

Олександр Турчинов@Turchynov
22:00 Президент України Петро Порошенко збирає засідання Воєнного кабінету у зв‘язку із ситуацією, що склалася у Керченській протоці та нападом на українські військові кораблі.

Што кажа Расія

Тым часам Расія заяўляе, што расійскія спецслужбы валодаюць доказамі падрыхтоўкі Кіевам правакацыі ў акваторыі Чорнага мора.

«Маюцца неабвержныя доказы падрыхтоўкі і правядзення Кіевам правакацыі сіламі ВМС Украіны ў чарнаморскай акваторыі. Гэтыя матэрыялы хутка будуць апублікаваныя», — заявілі ў ФСБ Расіі.

Раней камандаванне Вайскова-марскіх сілаў Украіны абвінаваціла Расію ў агрэсіўных дзеяннях супраць украінскіх вайсковых караблёў у Чорным моры.

У 22.44 па мінскім часе «РИА Новости»​ паведаміла са спасылкай на Цэнтар грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі, што тры судны ўкраінскіх ВМС, якія «выйшлі з Бярдзянску ў бок Керчанскай пратокі, вяртаюцца назад».

Відэа меркаванага расейскага тарану

Расейскія СМІ апублікавалі ўвечары відэа збліжэння памежнага карабля Расеі з вадаплавамі ВМС Украіны у Керчанскай пратоцы. У публікацыях «РИА Новости» і тэлеканалу «Звезда» відаць толькі момант збліжэння, без тарану.

Тым часам у сацыяльных сетках з’явілася поўнае відэа без мантажу. На ім бачны момант сутыкнення і, як мяркуецца, голас камандзіра за кадрам, які з ужываннем ненарматыўнай лексікі аддае загады тараніць украінскі буксір.

Яшчэ два месяцы таму два ўкраінскія вайсковыя караблі спакойна прайшлі Керчанскую пратоку пад мостам.

Як гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх вайскоўцаў, у нядзелю, 25 лістапада, карабель расейскай памежнай службы Расеі «Дон» ажыццявіў таран украінскага рэйдавага буксіра, які разам з двума іншымі баявымі караблямі ажыцьцяўляў планавы пераход з порту Адэсы ў Марыупаль.

Сцвярджаецца, што ў выніку інцыдэнту быў пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і леерная агароджа, а таксама згублены выратавальны плыт. Пра пацярпелых не паведамляецца.​

Перадгісторыя канфлікту

Новы канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узнік сёлета, пасля ўвядзення ў эксплуатацыю мосту ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расія на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты, тым самым парушае міжнароднае права і перашкаджае свабоднаму мараплаўству ў Азоўскім моры. У Кіеве было прынятае рашэнне ўмацаваць вайсковы флот у Азоўскім моры і перакінуць частку караблёў з Адэсы ў Марыюупаль і Бярдзянск.

Расія, у сваю чаргу, вінаваціла Ўкраіну ў правакацыі. Масква заяўляе, што праверкі ўкраінскіх вадаплаваў законныя. Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Ўкраіна ўжывае напружаную сітуацыю ў Азоўскім моры як падставу для ўзмацнення міжнароднага ціску на Расею.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце