weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
28.11.2018 13:45 ,

Месцамі да мінус 20°С: прагноз на апошнія дні восені і першы дзень зімы

Фота 24.kz

У чацвер Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам халоднага скандынаўскага антыцыклону. Вецер днём паўднёвы ўмераны, па захадзе парывісты. Ноччу -8..- 14°С, пераважна па ўсходняй палове краіны -15..- 20°С, максімальная — днём -3..- 9°С.

Ноччу і раніцай у Мінску да мінус 9°С, удзень — 4—6°С.

30 лістапада ноччу -7..- 14°С, па ўсходзе -15..- 20°С, днём -3..- 9°С.

У Мінску — раніцай да мінус 12°С, удзень — -6—8°С.

1 снежня (субота) краіна будзе знаходзіцца на заходняй перыферыі халоднага антыцыклону, раніцай і днём чакаецца перамяшчэнне франтальнага падзелу з узбярэжжа Чорнага мора. Днём у многіх раёнах краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -8..- 15°С, па паўночным усходзе да -18°С, днём -3..- 9°С.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце