weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
29.11.2018 09:55 ,

Статак кароў здратаваў двор у Старадубаве на Вілейшчыне

Фота znaj.ua.

У вёсцы Старадубава Іжанскага сельсавета, што на Вілейшчыне, гаспадар Франц Млечка зладзіў музей пад адкрытым небам. Усё добраўпарадкаваў, зрабіў добрую агароджу, для святла і прыгажосці паставіў невысокія свяцільнікі.

Але на пачатку жніўня каровы, што належаць адкрытаму акцыянернаму таварыству «Чурлёны», здратавалі ўсю прыгажосць на двары Франца Мікалаевіча.

– Гэта здарылася ноччу з чацвертага на пятага жніўня, – расказаў ён карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты». – За кіламетры паўтара-два ад вёскі знаходзіцца паша, дзе пасуць кароў з гаспадаркі з Чурлёнаў. Відаць, пастухі недагледзелі за каровамі і яны ўсім вялізным статкам прайшліся па Старадубаву, у тым ліку і па маім двары. Дайшлі аж да дарогі Чурлёны-Любань.

Каровы зламалі агароджу з сеткі, а таксама пяць свяцільнікаў, што ўпрыгожвалі і асвятлялі двор. Тады гаспадар патэлефанаваў дыспетчару «Чурлёнаў». Прыязджалі галоўны заатэхнік і пастух, які ў тую ноч глядзеў за каровамі. Паабяцалі ўсё паправіць.

Але вынікаў, кажа Франц Млечка, ён чакае да сённяшняга дня. Звяртаўся і ў Вілейскі райвыканкам, і ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці.

Мы звярнуліся да спецыялістаў таварыства «Чурлёны» з просьбай пракаментаваць гэты выпадак.

– У нас ёсць афіцыйны дакумент, у якім пазначана, што парадак у Старадубаве мы павінны навесці да канца лістапада, – расказала «Рэгіянальнай газеце» галоўны эканаміст, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Баравая. – Ужо закупілі сетку, неабходную для агароджы. Набылі і свяцільнікі. Пытанне кантралюе Вілейскі райвыканкам. Да канца лістапада мы паспеем усё зрабіць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце