weather -8° Маладзечна
weather -8° Вілейка
weather -6° Смаргонь
weather -8° Ашмяны
weather -7° Валожын
weather -8° Мядзел
weather -6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
30.11.2018 12:22 ,

Дзяды Марозы праедуць па Вілейцы на карэтах, аўтамабілях і роварах

Фота zrkuban.ru.

Навагоднія мерапрыемствы пачнуцца ў Вілейцы ад 20 снежня.

У гэты дзень Палац культуры запросіць дарослых на мюзікл «Марозка».

Самае маштабнае мерапрыемства развернецца ў горадзе 29 снежня ў 15.30.

Замест традыцыйнага парада Дзядоў Марозаў і Снягурак зладзяць аўтапарад.

— Кожны Дзед Мароз са сваёй Снягурачкай павінны будуць прыехаць на Плошчу Свабоды на любым транспарце: ровары, аўтамабілі, карэце, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» намеснік дырэктара Вілейскага палаца культуры Анастасія Чачуліна. — Галоўнае, каб транпарт быў аздоблены ілюмінацыяй, навагоднімі ўпрыгожаннямі.

Навагоднія персанажы праедуць ад Плошчы Свабоды да цэнтральнай плошчы. Тут кожны Дзед Мароз са світай прадставіць сябе, а таксама зладзяць канцэрт. Будзе і конкурс на лепшшае ўпрыгожанне транспарту.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце