weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
30.11.2018 16:55 ,

Сядзела на парэнчах і курыла: у Брэсце жанчына звалілася з балкона чацвёртага паверха

Фота ridus.ru.

У Брэсце з балкона сваёй кватэры на чацвёртым паверсе выпала 37-гадовая жанчына. Пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітры Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 29 лістапада на бульвары Касманаўтаў. Папярэдне ўстаноўлена, што нецвярозая берасцейка курыла, седзячы на парэнчах балкона.

У нейкі момант не ўтрымала раўнавагі і ўпала ўніз. Яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце