weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
03.12.2018 09:42 ,

На Вілейскім вадасховішчы рыбак праваліўся пад тонкі лёд

Фота i-sonnik.ru.

У Беларусі па-ранейшаму дзейнічае забарона выхаду на лёд. Аднак на Вілейскім вадасховішчы, асабліва ў Вязыні і Касуце, ужо сядзяць рыбакі.

– На лёд цяпер выходзіць вельмі небяспечна. Таўшчыня покрыва — усяго паўтара сантыметра, — распавялі «Рэгіянальнай газеце» ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах выратавальнікаў, учора ў раёне былой вёскі Вольшына, на Вілейскім вадасховішчы, пад тонкі лёд праваліўся рыбак. Мужчыну ўдалося выратаваць. Пакуль прыехалі спецыялісты, сябар змог выцягнуць яго і адвесці ў машыну.

Выходзіць на лёд дазволяць, калі таўшчыня покрыва будзе сем сантыметраў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце