weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
03.12.2018 10:55 ,

Названы «наймацнейшы» пашпарт у свеце

Пашпарт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прызнаны «наймацнейшым» у свеце. Згодна з штогадовым рэйтынгам Passport Index, па пашпарце грамадзяніна ААЭ можна ўехаць без віз у 167 краін свету.

Другое месца падзялілі пашпарты Сінгапура і Германіі — іх падданыя могуць наведваць без віз 166 краін.

На трэцім месцы пашпарты шэрагу краін: Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Люксембурга, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Нарвегіі, Паўднёвай Карэі і ЗША. Грамадзяне гэтых дзяржаваў могуць наведаць 165 краін без віз.

Беларускі пашпарт знаходзіцца ў рэйтынгу на 54-м месцы. Па ім, паводле рэйтынгу, можна наведаць 79 краін без віз.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце