weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
03.12.2018 12:30 ,

У Беларусі ў «базу дармаедаў» трапілі прыкладна 500 тысяч чалавек

Фота pixabay.com.

У Беларусі ў «базу дармаедаў» трапілі каля 500 тысяч чалавек. У базе ўтрымліваюцца наступныя дадзеныя аб «дармаедах»: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і інфармацыя аб месцы жыхарства/рэгістрацыі.

Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Паводле яе слоў, пазней з’явіцца больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку і па абласцях.

Ад 1 снежня беларусы атрымалі магчымасць праверыць, ці не патрапілі яны ў «базу дармаедаў», размешчаную на Адзіным партале электронных паслуг. Калі ж высветліцца, што нехта патрапіў у яе памылкова, трэба будзе звязацца з камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Ёй трэба прынесці або даслаць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць. Камісія іх разгледзіць і прыме рашэнне аб выключэнні чалавека з базы.

База дадзеных толькі дазваляе ўбачыць, што адбываецца на рынку працы, і прычыны таго, чаму чалавек у працаздольным узросце апынуўся без працы», – кажа міністр. Ірына Касцевіч нагадала, што, у адпаведнасці з дэкрэтам кіраўніка дзяржавы «Аб садзейнічанні занятасці», у лютым 2019-га беларусы атрымаюць жыроўкі, і «дармаеды» ўбачаць, што за той жа падагрэў вады яны заплацяць поўны кошт.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце