weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4136
1 долар 2.1204
100 рас.руб. 3.2021
03.12.2018 15:46 ,

У Маладзечне ў новым медцэнтры можна хутка і якасна зрабіць УЗІ ці атрымаць кансультацыю

Своечасовае даследаванне можа выратаваць жыццё або дапамагчы ў назначэнні лячэння. Каму варта наведаць новы медыцынскі цэнтр «ПрафМед»?

Медыцынскі цэнтр адкрыў дзверы для тых, хто клапоціцца пра сябе. У «ПрафМедзе» прапануюць якасную ультрагукавую дыягностыку (УЗІ), кансультацыі вузкіх спецыялістаў – кардыёлага, неўролага і эндакрынолага. Да іх можна як запісацца, так і трапіць пасля УЗІ з заключэннем.

Толькі кардыёлаг зможа правільна дыягнаставаць і вылечыць сардэчна-сасудзістыя хваробы. Няправільную колькасць гармонаў заўважыць эндакрынолаг. А менавіта з-за іх недахопу ці лішку чалавек можа, напрыклад, пачаць хутка таўсцець. Дыягностыкай і лячэннем хвароб, звязаных з нервовай сістэмай, займаецца неўролаг. Самая частая скарга, з якой звяртаюцца да неўролага, – болі ў спіне або ў шыі. Вузкія спецыялісты заўсёды запатрабаваныя.  Паслугі ў цэнтры аказваюць дактары толькі першай і вышэйшай катэгорый.

«ПрафМед» працуе ад 9 да 19 гадзін ад панядзелка да пятніцы, у суботу – ад 9 да 15 гадзін, у нядзелю – выхадны.

Даследаванні праводзяцца ў зручны час і дзень для пацыента. Каб трапіць на прыём, трэба толькі запісацца па тэлефоне. Кіраўніцтва абяцае, што чакаць чаргі давядзецца не больш за тыдзень.

З нагоды адкрыцця мы пагутарылі з загадчыкам аддзялення дыягностыкі і кансультацыі «ПрафМеда» Наталляй Міхайлаўнай Аляксеенкай.

Наталля Міхайлаўна раней працавала тэрапеўтам. Але захацела больш вузкай спецыялізацыі, прайшла перападрыхтоўку. Цяпер сумяшчае працу доктарам ультрагукавой дыягностыкі ў гарадской паліклініцы з працай у цэнтры.

– Хачу, каб маім пацыентам была зробленая максімальна якасная дыягностыка, таму прыйшла працаваць у «ПрафМед». Менавіта тут раблю УЗІ ўнутраных органаў, мяккіх тканін, вен, артэрый, шчытападобнай залозы, суставаў, слінных залозаў.

Суставы глядзяць на наяўнасць вадкасці, высвятляюць, ці ёсць запаленне. Даследуюць сасуды ног, што неабходна для пацыентаў з цукровым дыябетам, сасуды шыі для прафілактыкі інсультаў і атэрасклератычных бляшак. Прыпухла шчака? Схадзіце на УЗІ слінных залоз, каб пазбегнуць гнойнага працэсу. За гэтымі даследаваннямі людзі раней ездзілі ў сталіцу.

Таксама ў цэнтры робяць УЗІ сэрца, малочных залоз і гінекалагічнае УЗІ.

Якія перавагі мае УЗІ

– УЗІ – адзін з этапаў комплекснага даследавання, які ўключае і агульнапрынятыя віды ўльтрагукавога даследавання, і больш вузкія;

– дапамагае дыягнаставаць большасць органаў і сістэм, паўторна даследаваць для ўдакладнення дыягназу, дынамікі развіцця хваробы і хода лячэння;

– характарызуецца адсутнасцю супрацьпаказанняў, хуткасцю даследавання і атрыманнем якаснай і дастаткова поўнай карціны пэўнага органа;

– бяспечны для цяжарных і дзяцей, бязбольны і даступны метад даследавання;

– па УЗІ можна знайсці аб’ёмныя ўтварэнні на ранніх стадыях развіцця, што актуальнае пры росце анкалагічных захворванняў.

Адной з асаблівасцяў апаратуры ў медыцынскай установе з’яўляецца магчымасць выкарыстоўваць новы метад даследавання – эластаграфію – для пацыентаў з хваробамі шыйкі маткі і малочных залозаў. Гэта функцыя дазваляе з дакладнасцю да 98 % казаць, у чалавека рак ці дабраякаснае ўтварэнне.

Дактары раяць штогод праходзіць дыягностыку людзям пасля 35 гадоў. Нават калі нічога не хвалюе.

– Маладзечанцам і людзям з рэгіёна больш не патрэбна ехаць у Мінск ці некалькі месяцаў чакаць чаргі. А ёсць жа хворыя з мыліцамі ці людзі, якіх няма каму суправаджаць. Цяпер яны могуць з камфортам кантраляваць здароўе ў нашым цэнтры.

Якія анамаліі можа знайсці дыягностыка

Доктар УЗІ даследуе арганізм чалавека. Калі са здароўем непарадак, рэкамендуе, куды звяртацца далей. Раздрукаваны здымак даследавання і заключэнне доктара пацыент атрымлівае адразу.

УЗІ дапамагае знайсці анамаліі ў арганізме. Напрыклад, заўважыць, што ў чалавека толькі адна нырка. Ці падваенне мачаточніка.

Выпадкова знайшлі рак скуры

Часта людзі прыходзяць абследаваць адзін орган, а дактары знаходзяць праблемы ў іншым.

– Аднойчы прыйшла жанчына на УЗІ брушной поласці. Мне не спадабалася радзімая пляма крыху вышэй за пояс. Выпірала над скурай, цёмнага колеру, шурпатая, няправільнай формы. «Ніколі не даследавала пляму, проста «радзімка», чаго ёй займацца», – кажа жанчына. Падчас абследавання апісала пляму як утварэнне, завяла «за руку» да анколага. Той узяў біяпсію. Дыягназ – рак скуры. Радзімку выдалілі. Жанчына дзякавала за своечасовую дапамогу, цяпер назіраецца ў доктара.

Калі анамалію своечасова заўважыць, можна пазбегнуць мноства праблем са здароўем. Наталля Міхайлаўна лічыць, што лепш папярэдзіць хваробу, чым потым лячыць.

Можна атрымаць якасную кансультацыю

Для тых, хто мае стэнакардыю, сардэчную недастатковасць, арытміі і іншыя сардэчна-сасудзістыя захворванні, цэнтр прапануе кансультатыўны прыём кардыёлага. Гэтыя хваробы лічаць найбольш небяспечнымі ў сучасным свеце.

Самыя частыя сардэчна-сасудзістыя захворванні – гіпертанія, ішэмічная хвароба сэрца, атэрасклероз. Разам з болямі ў вобласці сэрца, значнымі сімптомамі сардэчна-сасудзістых захворванняў з’яўляюцца частае сэрцабіццё, галаўныя болі, галавакружэнні, нават кашаль.

Сімптомы неўралагічных хвароб таксама разнастайныя. Калі чалавек пакутуе на парушэнні памяці, зроку, слыху, сутаргі, панічныя атакі – у «ПрафМедзе» можна атрымаць кансультацыю неўролага. Спадчыннасць, уздзеянне таксінаў, прастуда і іншыя фактары садзейнічаюць развіццю неўралагічных захворванняў.

Таксама ў цэнтры можна атрымаць кансультацыю эндакрынолага. Калі вы хутка стамляецеся, празмерна пацееце, маеце парушэнні сну, частае сэрцабіццё, да яго неабходна звярнуцца. Сярод эндакрынных захворванняў добра вядомы цукровы дыябет. У цяперашні час пры ўсіх тыпах цукровага дыябету прагноз умоўна спрыяльны, пры адэкватным лячэнні і правільным харчаванні захоўваецца працаздольнасць пацыента. Прагрэсіраванне ўскладненняў значна запавольваецца або цалкам спыняецца. Таму так важна звярнуцца да доктара своечасова.

Дактары медыцынскага цэнтра «ПрафМед»

Дактары УГД:

Інэса Валянцінаўна Світо

Вадзім Юр’евіч Бяседзін

Наталля Міхайлаўна Аляксеенка

Сяргей Леанідавіч Арэшчанкаў

Дактары вузкай спецыялізацыі:

Кардыёлаг – Міхаіл Міхайлавіч Шаўлюк

Неўролагі – Людміла Міхайлаўна Пячко, Святлана Аляксандраўна Вароніна

Эндакрынолаг – Валянціна Стэфанаўна Былінская

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце