weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
10.12.2018 09:36 ,

Рыбака-парушальніка на Вілейскім вадасховішчы суправаджалі да самага берага: спецыялісты распавялі пра абстаноўку на вадаёмах рэгіёна

На Вілейскім вадасховішчы ў выхадныя рыбакі ловяць вось такую рыбу. Фота vk.com.

У рэгіёне па-ранейшаму дзейнічае забарона выхаду на лёд. Аднак рыбакі не перастаюць хваліцца ў сацсетках сваімі трафеямі.

— На Вілейскім вадасховішчы лёд 5-6 сантыметраў. Шмат дзе на лёдзе стаіць вада. Выходзіць можна тады, калі ледзяное покрыва ад сямі сантыметраў, а лепш ад дзесяці, — распавялі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах вілейскіх спецыялістаў, учора на Вілейскім вадасховішчы рыбака-парушальніка папярэдзілі і прагналі з лёду. На новай лодцы-піранні суправаджалі таго да самага берага.

Начальнік вадалазна-выратавальнай службы Гродзенскай абласной арганізацыі Асвод Юры Касцевіч распавёў карэспандэнту газеты, што на вадаёмах Ашмянаў, Астраўца і Смаргоні — сітуацыя спакойная. Рыбакоў-парушальнікаў няма, адпаведна няма і здарэнняў.

Самы тоўсты лёд на вадаёмах Ашмянаў — 10-12 сантыметраў. Аднак ён месцамі падмыты, месцамі слаіцца, бо на вуліцы адліга. Таму на такі лёд лепш не выходзіць. На вадаёмах Астравеччыны і Смаргоншчыны лёд сем-восем сантыметраў.

Начальнік выратавальнай станцыі Мядзела Дзмітры Дамшэль распавёў, што ў апошнія дажджлівыя дні лёд на Мястры патанеў. Цяпер ён каля чатырох сантыметраў. На возеры ж Баторына лёд даволі моцны — сем сантыметраў. На адзіночную рыбалку можна выходзіць. Каб ісці групай, варта дачакацца 12 сантыметраў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце