weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
11.12.2018 16:21 ,

Рабочыя выкідвалі смецце з акна ўніверсітэта ў Наваполацку і выпадкова забілі чалавека

Бяда здарылася раніцай 11 снежня.

У памяшканні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ішлі будаўнічыя работы. Рабочыя пазбаўляліся ад смецця проста — скідваючы яго на зямлю.

«А пасля мы глядзім ў акно — а на зямлі цела ляжыць. Труп», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са студэнтаў.

Віцебская міліцыя пацвердзіла — загінуў 54-гадовы рабочы. На яго ўпалі парэнчы, якія выкінулі з чацвёртага паверха.

У самім універсітэце здарэнне не каментуюць.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце