weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
12.12.2018 09:50 ,

У Вілейцы з лаўкі скралі сумачку. А ў ёй маёмасці — амаль на семсот рублёў

Ілюстрацыйнае фота tixonya.ru.

Крымінальную справу Вілейскі РАСК узбудзіў дзясятага снежня.

У міліцыю звярнулася 47-гадовая жыхарка Вілейкі. Яна паведаміла, што невядомы ў прамежак часу ад 19.15 да 19.18 скраў з лаўкі каля пад’езда на вуліцы Талстога яе сумачку.

У сумцы былі два мабільныя тэлефоны — «Samsung Galaxy J4» і «ZTE BLADE A510», пашпарт, кашалёк з 55 рублямі, чатыры банкаўскія карткі, глюклметр і навушнікі.

Урон склаў амаль 694 рублі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце