weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
13.12.2018 09:44 ,

Бар з цёплым глінтвейнам і караоке з навагоднімі песнямі. Паўдзельнічайце ў стварэнні навагодняй грамадскай прасторы ў Вілейцы

Фота FoodandHealth.

Вілейка ўпершыню арганізоўвае шматфункцыянальную грамадскую прастору "Па дарозе ў Новы год", мэта якой - стварыць святочны настрой напярэдадні Новага года. Паўдзельнічаць у стварэнні прасторы можа кожны ахвотны.

Арганізатары шчыра вітаюць ініцыятывы, якія ствараюць асаблівы антураж свята: бар з цёплым глінтвейнам, караоке з навагоднімі песнямі, конкурсы з падарункамі, запрэжка коней, зімовая рыбалка або нават сапраўдная лазня.

Фантазіі бязмежныя! А можа Вы — музычны гурт, вакаліст, дыджэй і хочаце выступіць на сцэне?

Арганізатары прасторы просяць адказаць на некалькі пытанняў і з вамі звяжуцца ў бліжэйшы час.

Адказваць на пытанні — тут.

Пляцоўка будзе працаваць на цэнтральнай плошчы ў Вілейцы 29 снежня.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце