weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
13.12.2018 11:50 ,

Каляндар. 45 год таму ў космас паляцеў першы беларус, Барыс Сачанка выступіў супраць русіфікацыі

Значныя падзеі тыдня для Павілля ў нашай падборцы.

14 снежня

15 снежня

1575. Каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага абраны Стэфан Баторы (1576-1586 гг.).

1986. 28 аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі (В. Адамчык, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, П. Панчанка, Л. Шчамялёў, С. Станюта і іншыя), накіравалі на імя генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова адкрыты ліст, у якім пратэставалі супраць дыскрымінацыі беларускай мовы на яе гістарычных абшарах.

У лісце былі прапанаваныя захады дзеля паляпшэння стану беларускай мовы ў Беларусі. Ліст быў праігнараваны.

16 снежня

1799. Нарадзіўся Ян Баршчэўскі, пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

17 снежня

1886. Нарадзіўся Мікола Равенскі, кампазітар, фалькларыст, аўтар беларускага гімна «Магутны Божа», дзеяч эміграцыі ў Германіі, Бельгіі.

1891. Нарадзіўся Андрэй Цікота (хутар Плавушка, цяпер Смаргонскі раён), рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, генерал ордэна марыянаў.

1926. У СССР прайшоў перапіс насельніцтва, у Беларусі – 4 мільёны 983 тысячы чалавек.

18 снежня

1934. Памёр Альбін Стаповіч, беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст. Брат Казіміра Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскімі Віленскім універсітэтах(1918–24).

Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930–34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім.

Нарадзіўся 18 сакавіка 1894 года ў вёсцы Барані, цяпер Астравецкі раён. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

20 снежня

1910. Нарадзіўся Вітаўт Тумаш (в. Спягліца, цяпер Вілейскі раён), грамадскі дзеяч, медык, скарыназнаўца, дзеяч эміграцыі ў Германіі і ЗША.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцці; узначальваў «урад» Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Універсітэце Стэфана Баторыя.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце