weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
14.12.2018 14:13 ,

На Ашмяншчыне плануюць адкрыць музей. Папоўніць запаснікі будучага музея можа кожны

Фота osh.by.

У Жупранах, у памяшканнях, дзе калісьці размяшчалася кіраўніцтва былога калгаса імя Ф. Багушэвіча, плануюць адкрыць музей.

Тут знойдзе месца этнаграфічны куток, які будзе знаёміць наведнікаў з жыццём і побытам вяскоўцаў, з народнымі традыцыямі і рамёствамі. Пра няпростую сялянскую працу, якая не ведае выхадных і летніх адпачынкаў, якая закладвае аснову нашага дабрабыту, маляўніча раскажа куток сыраробства. Усё, што звязана з працэсам перапрацоўкі малака, з вытворчасцю масла, тварагу і сыру, плануецца адлюстраваць у музеі, піша osh.by.

— Уганараваць працу селяніна, аддаць ёй даніну павагі, бадай, галоўная наша мэта, — адзначыў старшыня Жупранскага сельвыканкама Андрэй Клышэўскі, які ўзяўся за рэалізацыю задумкі.

Яшчэ адну музейную экспазіцыю вырашана прысвяціць гісторыі мястэчка, вядомага з XV стагоддзя, а таксама яго руплівым жыхарам.

З падтрымкай сыраробнага завода, селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі, які ўзначальвае мясцовы жыхар, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Жупранскай выбарчай акрузе Аляксандр Шымановіч, у памяшканнях ужо зроблены рамонт. Дапамогу ў афармленні музея аказваюць работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, а таксама супрацоўнікі раённага музея імя Ф.Багушэвіча. Зараз працягваецца збор экспанатаў.

Папоўніць запаснікі будучага музея могуць старадаўнія прылады працы, якія ўжо незапатрабаваныя і, магчыма, пыляцца ў вас на гарышчы, гліняныя вырабы, ручнікі, а таксама цікавыя фотаздымкі мінулых гадоў (з іх зробяць копіі, а арыгіналы вам вернуць). Дайце гэтым рэчам другое жыццё, няхай яны зоймуць сваё пачэснае месца ў музеі. Прапанаваць свае экспанаты можна па тэлефоне  кіраўніка спраў Жупранскага сельвыканкама 7-63-81.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце