weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
14.12.2018 14:25 ,

У бліжэйшы месяц на Смаргоншчыне будуць праводзіць стрэльбы

На вайсковым стрэльбішчы паблізу навучальнага цэнтра ў раёне вёскі Дзявятні на працягу месяца праходзяць планавыя заняткі па агнявой падрыхтоўцы з практычным выкананнем стрэльбаў з розных відаў узбраення.

Камандаванне навучальнага цэнтра нагадвае аб захаванні правіл уласнай бяспекі пры знаходжанні ў лесе ў  раёне.

Жыхароў населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з вайсковымі часцямі, аб’ектамі, палігонамі і стрэльбішчамі, прызываюць не грэбаваць забараняльнымі знакамі і таблічкамі, якія папярэджваюць аб небяспецы. Трымацца далей ад небяспечных зон, нават калі не чуеце стрэлаў. Памятаць, цішыня на любым ваенным аб’екце, няхай гэта будзе стрэльбішча або палігон, заўсёды зманлівая.

Неабходна таксама сур’ёзна ўспрымаць і патрабаванні вайскоўцаў на пасадах ачаплення аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю, прылеглую да стрэльбішча ці іншага небяспечнага аб’екта.

Калі ў лесе да вас звярнуўся вайсковец з просьбай пакінуць небяспечную зону, няма неабходнасці ўступаць з ім у палеміку,  яго патрабаванні накіраваныя на тое, каб захаваць вам здароўе і жыццё.

Не спрабуйце таксама наўмысна абыходзіць ачапленне ваеннаслужачых і паглыбляцца на ваколіцу да палігона.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце