weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
18.12.2018 10:40 ,

На камбікормавым заводзе ў Вілейцы пабудавалі цэх для гранулявання камбікорма

Фота do.e1.ru.

Устаноўленае абсталяванне польскай фірмы дазваляе вырабляць да 15 тон ядомых гранул для жывёл і птушак.

Працэс вытворчасці цалкам аўтаматызаваны. За працай велізарнай ўстаноўкі, для якой быў пабудаваны спецыяльны будынак, сочыць адзін чалавек. Яго працоўнае месца ў аўтаномным памяшканні абсталявана камп’ютарам.

Аператар у рэжыме рэальнага часу адсочвае ўвесь тэхналагічны працэс: аб’ёмы загрузкі папярэдне здробненага і ўзбагачанага камбікорму, грануляванне і выгрузку гатовага прадукту.

Устаноўка дазваляе мяняць спецыяльныя фільтры і атрымліваць гранулы камбікорму пэўнага памеру.

Уласнае энергазабеспячэнне цэха дасць магчымасць зменшыць затраты на вытворчасць камбікорму. У цэлым інвестыцыйны праект па ўзвядзенні цэха гранулявання камбікорму абышоўся прадпрыемству ў паўтара мільёна рублёў, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце