weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
19.12.2018 13:46 ,

Дзед Мароз памёр на навагоднім ранішніку ў садку, у які хадзіў ягоны ўнук

Фота td-karnaval.ru.

Мужчына ў касцюме Дзеда Мароза памёр на ранішніку ў дзіцячым садку ў расейскім горадзе Кемерава, паведамляе 360tv.ru.

Інфармацыю аб трагічным здарэнні пацвердзіў мясцовы аддзел адукацыі.

Падчас ранішніка Дзеду Марозу стала дрэнна. Ён паскардзіўся на боль у грудзях. Выклікалі хуткую дапамогу, але ён памёр да яе прыезду, паведамляе interfax.ru. Паводле крыніцы 360tv.ru, мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў шпіталь.

Расейская радыёстанцыя «Говорит Москва» піша, што мужчыну, які памёр на ранішніку, звалі Валер Ціценка (заслужаны артыст Расеі). У садок, дзе выступаў артыст, хадзіў ягоны ўнук.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце