weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
20.12.2018 10:07 ,

У час сэксу ў пад’ездзе жыхарка Магілёва сцякла крывёй і памерла

Ілюстрацыйны здымак. Фота YouTube.

Уступіў у законную сілу прыгавор па гэтай справе.

Па справе прыгаварылі 30-гадовага магіляўчаніна за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула смерць пацярпелага па неасцярожнасці.

Здарэнне адбылося ў лістападзе 2016 года. Ён піў у пад’ездзе шматкватэрнага дома са знаёмай. Пад уздзеяннем алкаголя ў іх узнікла інтымная сувязь.

З-за неабачлівых дзеянняў мужчыны пацярпелая атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Хутка яна памерла на месцы ад страты крыві.

Намеснік пракурора Магілёва Яўген Фурманаў паведаміў:

– Улічваючы неардынарнасць выпадку і пытанні кваліфікацыі ўчынку, папярэдняе судовае разбіральніцтва доўжылася больш за год. У выніку суд пастанавіў абвінавачвальны прысуд. Абвінавачваемаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на пяць год з адбываннем у выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце