weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
21.12.2018 11:23 ,

У вілейскім конкурсе на лепшую ёлачную цацку паўдзельнічала больш за сто чалавек

Вось такі набор ёлачных цацак падрыхтавала пяцікласніца з Мацькаўцаў Елізавета Язневіч. Фота vk.com/kommunalka_vileyka.

Пра гэта «Рэгіянальнай гацеце» распавяла адна з арганізатараў конкурса Вольга Шляпо.

Па выніках выбралі 32 лепшыя працы, аўтараў якіх узнагародзяць у студзені наступнага года. Цацкі прадставяць на выставах у школах Вілейшчыны.

Нагадаем, што пра конкурс аб’явілі каардынатары суполкі «Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў».

Віляйчанам прапаноўвалі паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне экалагічнай цацкі. Для гэтага трэба было стварыць навагоднюю цацку або ёлку з экалагічных матэрыялаў, падзяліцца гэтай навіной на старонцы суполкі і збіраць лайкі-галасы пад сваім пастом.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце