weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
27.12.2018 16:35 ,

Намесніка дырэктара «Беларуськалія» затрымалі пры атрыманні хабару ў дзесяць тысяч долараў

Фота dpchas.com.ua.

У Мінску затрыманыя службовыя асобы ААТ "Беларуськалій". У атрыманні хабару падазраюць начальніка аддзела кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва, а таксама намесніка генеральнага дырэктара па будаўніцтве.

Апошняга (мяркуючы па інфармацыі на сайце кампаніі — Іван Ждановіч) затрымалі пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структур хабару ў памеры дзесяці тысяч долараў, піша nn.by. За вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе mvd.gov.by.
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў распачала крымінальную справу.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце