weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 08:52 ,

Ахвяра Новага года: пад Гроднам 14-гадовая дзяўчына загінула ў машыне п’янага 32-гадовага кіроўцы

Фота budakosh.by.

1 студзеня каля 3-й гадзіны ночы ля пасёлка Азёры Гродзенскай вобласці вылецеў на поле і перакуліўся «Нісан Серэна», паведамляе nn.by са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта. За рулём ехаў 32-гадовы кіроўца — як высветлілася, п’яны.

Мужчына вёз дзяўчат. 14-гадовая памерла на месцы, а дзве 16-гадовыя дзяўчыны трапілі ў бальніцу.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяло крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 4 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Кіроўца затрыманы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце