weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 16:08 ,

«Белнафтахім»: Бензін патаннее, але не 2 студзеня

30 снежня кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» унесла прапановы аб зніжэнні коштаў на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў кіраўнік канцэрна Андрэй Рыбакоў падчас наведвання ААТ «Нафтан».

Анансаванага зніжэння цаны на аўтамабільнае паліва 2 студзеня не адбылося. Аднак канцэрн «Белнафтахім» абяцае, што бензін на днях ўсё ж патаннее.

У гэтым запэўніла Свабоду прадстаўніца канцэрна Марына Касцючэнка.

«Я не ведаю, хто каму абяцаў, што менавіта 2 студзеня бензін патаннее. Кіраўнік канцэрна Андрэй Рыбакоў, наведваючы «Нафтан» 30 снежня, сказаў, што 2-3 студзеня будзем абмяркоўваць гэта пытанне. Калі вырашым — так, панізім. Дакладна не планавалася ад 2 студзеня паніжаць. Але сапраўды мы прапанавалі трохі знізіць цэны. Чакаем, што хутка такое рашэнне будзе прынятае», — удакладніла Марына Касцючэнка.

30 снежня кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» унесла прапановы аб зніжэнні цэнаў на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў кіраўнік канцэрна Андрэй Рыбакоў падчас наведвання ААТ «Нафтан».

«Калі фактычная цана барэля нафты ў студзені 2019 года будзе захоўвацца ў дыяпазоне 52-55 долараў, разглядаецца зніжэнне цаны на капейку для дызельнага паліва і на дзве – для бензіну. Таксама прадугледжваецца святочная зніжкавая кампанія», — цытуе Андрэя Рыбакова БелТА.

У 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў. Увесь час у бок павышэння.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце