weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 12:58 ,

Чатыры ашмянскія спартсменкі ўдзельнічалі на адкрытых спаборніцтвах «Калядныя старты»

Ілюстрацыйнае фота. Фота csp-shvsm-69.ru.

У рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы прайшлі адкрытыя спаборніцтвы «Калядныя старты». Наймацнейшыя спартсмены з Латвіі, Украіны і розных куткоў Беларусі сустрэліся ў манежы і пазмагаліся за званне мацнейшага.

Адправіліся ў сталіцу і чатыры юныя ашмянскія спартсменкі — выхаванкі лёгкаатлетычнага клуба СШ №1 BeRunning. Карына Несцерава, Дар’я Місюкевіч, Карына Некала і Маргарыта Сарасек увайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці. Дзяўчыны паспяхова стартавалі і завяршылі спартыўны год з добрымі вынікамі.

Карына Несцерава заняла трэцяе месца на дыстанцыі 60 метраў і выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту, паказаўшы час 7,9 секунды. У тандэме з Дар’яй Місюкевіч і іншымі сяброўкамі па камандзе эстафету дзяўчыны завяршылі другімі.
Чацвёрты вынік у змяшанай эстафеце прадэманстравалі Карына Некала і Маргарыта Сарасек, якія спыніліся за крок ад п’едэстала.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце