weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 12:40 ,

Чыпсы з цвыркуноў з’явяцца ў крамах у пачатку 2019 года

Цвыркуны ядуць. Фота з вытворчасці, прадастаўленае кампаніяй "Зялёнаму парталу"

Чыпсы будуць трох відаў: з соллю, цыбуляй і смятанай і чымсьці мясным (пакуль не вырашылі). Кардонная ўпакоўка вагой 75 грамаў будзе каштаваць 3,9 рубля.

Чыпсы з цвыркуноў з’явяцца ў крамах у пачатку 2019 года. Іх будзе выпускаць мінскі стартап «Онта-біятэхналогіі» і кампанія «Анега», піша nn.by са спасылкай на «Зялёны партал».

Чыпсы не адрозніваюцца па выглядзе ад звычайных: цвыркуновай мукі ўсяго 2%, але гэтага дастаткова, каб у складзе з’явіліся бялок і хітын, які карысны для стрававання і спрыяе пахуданню, часам выкарыстоўваецца ў фармакалогіі.

Аўтар ідэі і кіраўнік стартапа — Сяргей Макараў. У мінулым ён быў рэжысёрам, а потым адкрыў цвыркуновую ферму.

Асноўны аб’ём паставяць расійскім і нямецкім харчовым сеткам, беларускі рынак застанецца тэставым з-за невялікай ёмістасці.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце