weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 11:40 ,

Два залатыя медалі заваявалі смаргонскія каратысты на турніры ў Баранавічах

Ілюстрацыйнае фота.

На турніры ў Баранавічах у першым жа баі Ягор Касцюшэўскі атрымаў траўму, але дайшоў да фіналу і заваяваў залаты медаль. Максім Валковіч правёў для сябе апошні турнір у узроставай катэгорыі 12-13 гадоў. На гэтых спаборніцтвах яму акрамя залатога медаля дастаўся прыз «За лепшую тэхніку».

Два залатыя медалі заваявалі смаргонскія каратысты СК «Чэмпіён» на першынстве горада Баранавічы, якое прайшло ў сярэдзіне снежня, піша shliah.by.

Трэнер СК «Чэмпіён» Дзмітры Куцько распавёў, што ў Баранавічы на ​​гэтыя спаборніцтвы з’ехаліся больш за дзвесце каратыстаў з  Бярозаўкі, Брэста, Івацэвічаў, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Астраўца, Ашмянаў і Смаргоні.

— Ад нашага спорт-клуба ў спаборніцтвах удзельнічала самая вялікая каманда — 29 спартсменаў, шэсць з якіх — смаргонцы, — каментуе вынікі турніру Куцько.

Паводле слоў трэнера, вынікам выступу спартсменаў ён задаволены. Ягор нядаўна перайшоў у новую ўзроставую катэгорыю і ўжо на двух апошніх выязных спаборніцтвах дамагаецца высокіх вынікаў.

На турніры ў Баранавічах у першым жа баі Ягор Касцюшэўскі атрымаў траўму, але дайшоў да фіналу і заваяваў залаты медаль. Максім Валковіч правёў для сябе апошні турнір у узроставай катэгорыі 12-13 гадоў. На гэтых спаборніцтвах яму акрамя залатога медаля дастаўся прыз «За лепшую тэхніку».

— Гэтая першая ўзнагарода такога ўзроўню ў нашым спортклубе, — тлумачыць Куцько. — За яе змагаліся ўсе ўдзельнікі турніру па-за залежнасці ад узроставых катэгорый. Максім мала таго, што перамог, зрабіў гэта яшчэ і прыгожа.

Апрача вышэйназваных каратыстаў на турніры ад Смаргоні выступалі Арцём Жыдовіч, Аляксей Шатроў, Яўген Міхайлоўскі і Ульяна Карэёва. Арцём на спаборніцтвы такога ўзроўню выехаў упершыню. На гэтым турніры яму крыху не хапіла да п’едэстала. У выніку — чацвёртае месца.

Аляксей Шатроў у першым жа баі пацярпеў паразу. Куцько кажа, што тэхнічна гэты хлопец вельмі здольны, на выязныя спаборніцтвы ездзіць ужо другі год, але пакуль прызавыя месцы яму заваёўваць складана. І Яўген Міхайлоўскі не атрымаў медаль. Таксама як і Арцёму, крыху не хапіла да п’едэстала Ульяне Карэёвай. Дзяўчына заваявала чацвёртае месца.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце