weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 11:26 ,

Лебедзь зачапіў трамвайную кантактную сетку і зваліўся на дарогу

Фота birdwatch.org.ua.

Раніцай 1 студзеня на праезнай частцы ў цэнтры Менску знайшлі лебедзя. Супрацоўнікі ДАІ перадалі яго спецыялістам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі.

Навагодняй раніцай супрацоўнікі ДАІ на праезнай частцы на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Даўмана ўбачылі параненага лебедзя-шыпуна, піша news.tut.by. Відавочца паведаміў, што лебедзь зачапіў трамвайную кантактную сетку і зваліўся на дарогу.

Супрацоўнікі прыбралі птушку з праезнай частцы і перадалі яе спецыялістам.

Лебедзь-шыпун — даволі рэдкі від для Беларусі. Гэты від птушак нават знік з тэрыторыі нашай краіны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у выніку знішчэньня. Але дзякуючы таму, што папуляцыі лебедзяў-шыпуноў засталіся ў Літве і Польшчы, з часам ён зноў з’явіўся ў Беларусі.

Фота ДАІ Мінска.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце