weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
02.01.2019 10:49 ,

Мінчанін зрабіў заўвагу за танцы на стале — і загінуў у бойцы

Ілюстрацыйнае фота.

У бары адпачывалі дзве кампаніі. У адной з іх мужчына захацеў станцаваць на стале. Гэта не спадабалася 46-гадоваму мінчаніну з другой кампаніі. Ён зрабіў заўвагу, якая прывяла да канфлікту. Для "разборак" мужчыны выйшлі на вуліцу.

Там 46-гадовага мінчаніна тройчы ўдарылі ў твар. Ён памёр на месцы да прыезду лекараў «хуткай», піша euroradio.fm.

Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які мае дачыненне да злачынства. Гэта 28-гадовы жыхар Гродна. Вядома, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Здарэнне адбылося 31 снежня прыкладна ў 05.30 на Зыбіцкай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце