weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
02.01.2019 09:49 ,

Праз тыдзень у Беларусь прыйдуць 20-градусныя маразы

Ад вечара чацвярга ў Беларусь вернуцца маразы. Бліжэйшыя дні па-ранейшаму будзе цёпла - каля нуля градусаў з невялікім мокрым снегам, месцамі з завеямі, а затым пачнецца пахаладанне.

У ноч на пятніцу чакаецца ўжо да мінус 12 градусаў, але днём маразы будуць не такімі моцнымі: у Мінску — мінус 6-8, у рэгіёнах — ад мінус 2 па поўдні да 10 градусаў марозу па поўначы краіны, піша kp.by.

Затым у суботу зноў пацяплее, але ў панядзелак, 7 студзеня, калі праваслаўныя будуць святкаваць Каляды, маразы вернуцца з большай сілай. Напрыклад, у Віцебскай вобласці ў ноч на панядзелак сіноптыкі прагназуюць мінус 21-23 градусы, перадае Белгідрамет. На Міншчыне і Гродзеншчыне — мінус 16-18, на Магілёўшчыне 15-17 градусаў марозу. У паўднёвых рэгіёнах будзе крыху цяплей, затое там дадасца снегу — чакаюцца завеі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце