weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 18:00 ,

Штраф за звальненне ўвялі ў Баранавічах

Фота house.gov.by.

Сваё распараджэнне дырэктар абгрунтаваў вялікай цякучасцю кадраў і недахопам персаналу. Пры гэтым дырэктар не тлумачыць, што ён лічыць уважлівай прычынай, і не спасылаецца ні на адзін беларускі закон.

У Баранавічах дырэктар гандлёвага дома «Лагуна» Віталь Стрэльчык забараніў звальняць работнікаў без «уважлівых прычын», піша euroradio.fm са спасылкай на praca-by.info. Менеджарам, якія звольняць работніка, пагражае штраф.

Штрафы для менеджараў, якія звольняць работніка па згодзе бакоў да заканчэння кантракта, складаюць: 100 рублёў — для рэгіянальнага менеджара, 50 рублёў — для загадчыка крамы ці склада.

Юрыст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак кажа, што такія дзеянні не маюць нічога агульнага з працоўным заканадаўствам. «Любы работнік мае права дасягаць пагаднення са сваім наймальнікам пры звальненні ў любы момант, любы кіраўнік мае права скасаваць кантракт датэрмінова з любым працаўніком — на падставе Працоўнага кодэкса». На думку Стрыжака, любы суд загадае адмяніць гэта распараджэнне як незаконнае.

Звальненне

Фота praca-by.info.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце