weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
02.01.2019 19:06 ,

Стала вядома імя пажарнага з Астраўца, які выратаваў дваіх чалавек на пажары 1 студзеня

Вечарам 1 студзеня кіроўца пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы сяржант унутранай службы Ігар Лавыш у вольны ад нясення службы час ехаў па справах.

У горадзе Ашмяны, праязджаючы на сваім аўтамабілі па вуліцы Горнай, ён убачыў дым з акна жылога драўлянага дома. Паведаміўшы пра гэта на лінію 101, Ігар паспяшаўся ўнутр драўлянага будынка.

У памяшканні адчуваўся едкі пах гару. Выратавальнік у задымленым памяшканні ўбачыў мужчыну і жанчыну, яны спалі.

Ён разбудзіў іх, вывеў на свежае паветра і аказаў першую медыцынскую дапамогу. Брыгада «хуткай  дапамогі» абследавала выратаваных, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы.

Высветлілася, што прычынай задымлення стала тленне рыззя на ацяпляльнай печы. Пажар Ігар затушыў вадой. Калі б не пільнасць работніка МНС, невядома, чым бы абярнулася бестурботнасць для гаспадара дома, 1949 года нараджэння і яго сужытніцы, 1953 года нараджэння.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце