weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
02.01.2019 11:12 ,

У Беларусі з’явяцца новыя дарожныя знакі

Ілюстрацыйнае фота. Фота iStock

Паводле змен, на пешаходных пераходах каля школ, дзіцячых садоў і дзіцячых паліклінік будуць размяшчацца знакі «мама з дзіцем». Новыя знакі будуць прымяняцца і для абазначэння сельскіх населеных пунктаў, акрамя гарадкоў. Дапоўнілі базу і знакамі аб платных дарогах, а таксама знакамі АЗС са станцыямі для электрамабіляў.

Новыя дарожныя знакі з’явяцца ў Беларусі,  паведамляе Sputnik.

Змены ў СТБ 1300-2014, які рэгулюе ў тым ліку і дарожныя знакі, былі прынятыя ў мінулым годзе і ўступілі ў сілу ад 1 студзеня.

Згодна з дакументам, неўзабаве ў рэспубліцы могуць з’явіцца новыя дарожныя знакі.

Змены датычацца ўказанням на дарогі са штучнымі няроўнасцямі: на участках з хуткасцю не больш за 20 км/г можна не ўсталёўваць адпаведны знак і не наносіць разметку.

Тычацца змены і некаторых іншых нюансаў, аднак сур’ёзных змяненняў у дарожнай разметцы або ўстаноўцы знакаў у рэспубліцы пасля іх уступлення ў сілу не чакаецца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце