weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
03.01.2019 14:35 ,

«Мехатроніка» — чэмпіён Вілейскага раёна па міні-футболе

У апошнім туры вырашаўся лёс чэмпіёнства. Упартай барацьбы не атрымалася. «Мехатроніка» абыграла «Зеніт» з лікам 6:2 і заняла першае месца. «Зеніт» стаў другім, «ВМФ» - трэцім.

Чэмпіянат Вілейскага раёна па міні-футболе завершаны, паведамляе група Футбольная каманда «Куранец».

Гульні праходзілі ў фармаце 4х4 па кругавой сістэме. Усяго ў чэмпіянаце прыняло ўдзел дзевяць каманд.

У апошнім туры вырашаўся лёс чэмпіёнства. Упартай барацьбы не атрымалася. «Мехатроніка» абыграла «Зеніт» з лікам 6:2 і заняла першае месца. «Зеніт» стаў другім, «ВМФ» — трэцім.

«Сатурн» у заключным туры сустракаўся з камандай «Нарачанскія Світанкі». Пры выйгрышы ў гэтым туры, заставаліся шанцы на чацвёртае месца, але для гэтага «Шылавічы» павінны былі прайграць «ВМФ», якія за тур да канца занялі трэцяе месца.

«Шылавічы» старт сустрэчы правалілі, але, хаця и прайгравалі 0:3 сабраліся і здолелі давесці справу да перамогі, забяспечыўшы сабе чацвёртае месца. «Сатурн» заняў пятае месца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце