weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
03.01.2019 11:24 ,

Рабочыя ехалі з АЭС і патрапілі ў ДТЗ, але іх траўмы не прызналі вытворчымі

Пацярпелыя вярталіся па маршруце Астравец - Мазыр, з камандзіроўкі з АЭС. Цяпер іх сваякі шукаюць абароны ў незалежным прафсаюзе.

Сваякі ахвяр ДТЗ звярнуліся ў незалежны прафсаюз РЭП у надзеі на дапамогу ў прызнанні траўмаў вытворчымі.

У Асіповіцкім раёне ў верасні на трасе Мінск — Гомель Nissan «дагнаў» на хуткасці звыш 120 км/ г «Газэль», якая перавозіла камандзіровачных рабочых. Ад удару абедзве машыны зляцелі ў кювет і перакуліліся.

Кіроўца легкавіка і пасажыр мікрааўтобуса загінулі на месцы. Выжылі восем чалавек — кіроўца «Газэлі» і яго сем пасажыраў. Іх з траўмамі даставілі ў медустанову, а ў бальнічных указалі «Траўмы ў побыце».

— Будзем разбірацца, ці з’яўляецца ў камандзіроўцы час у шляху да месца працы і назад рабочым, а атрыманыя траўмы вытворчымі, — паведаміў юрыст прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце