weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
03.01.2019 12:02 ,

У Астраўцы першым дзіцем сёлета стаў хлопчык

У навагоднюю ноч у радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы на свет з'явіўся яшчэ адзін астраўчанін - хлопчык. Такі навагодні падарунак сабе, мужу і дачцэ зрабіла Вольга Грынцэвіч.

Для Славаміра і Вольгі Грынцэвічаў гэта другі падарунак лёсу пад Новы год: дачка Ева з’явілася ў іх сям’і 30 снежня 2012 года.

— У гэты раз мы казалі, што было б выдатна, калі б наш сынок таксама нарадзіўся 30 снежня, — кажа Вольга. — Праўда, у радзільнае аддзяленне я мусіла вяртацца а 23-й 31 снежня.

Хлопчык, якога бацькі назвалі Радзівонам, вагой 3 510 і ростам 53 сантыметры, з’явіўся на свет 1 студзеня ў 05.25.

192 дзіцяці нарадзілася ў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы ў 2018 годзе.

Немаўля

Фота Алены Ярашэвіч.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце