weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
03.01.2019 11:31 ,

У смаргонскай школе №1 адкрылі музей. Стужку перарэзалі начальнік упраўлення адукацыі і скульптар-выпускнік

Уладзімір Церабун віншуе вучняў і настаўнікаў першай школы. Фота roo-smorgon.by.

Музей «Наш гонар» у першай школе Смаргоні ўрачыста адкрылі 28 снежня. Чырвоную стужку перарэзалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама Ігар Шчасны, скульптар выпускнік школы Уладзімір Церабун і навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік.

Прысутнічалі прадстаўнікі раённага ўпраўлення адукацыі, педагогі, вучні і бацькі.

Юныя экскурсаводы распавялі пра гісторыю смаргонскай школы №1, першых дырэктараў, настаўнікаў-франтавікоў.

Асаблівае месца ў новым музеі заняла экспазіцыя пра былога выпускніка, а сёння скульптара — Уладзіміра Церабуна і яго працы.

Уладзімір Церабун павіншаваў калектыў роднай школы з адкрыццём музея.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце