weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
04.01.2019 12:43 ,

П’яны грузчык скраў два мікрааўтобусы і спаліў іх

Пра гэта паведамляе euroradio.fm са спасылкай на "Беларусь сегодня".

Здарэнне адбылося ў Ляхавіцкім раёне. Спачатку ў міліцыю звярнуліся індывідуальны прадпрымальнік і беспрацоўны жыхар вёскі Задвор’е, паведамілі, што ў іх скралі мікрааўтобусы. Неўзабаве транспартныя сродкі знайшлі, але спаленымі.

Міліцыя затрымала падазраванага. Ім аказаўся 22-гадовы мужчына, жыхар раённага цэнтра. Ён прызнаўся, што быў у стане алкагольнага ап’янення.

Калі ўбачыў ключ у замку запальвання мікрааўтобуса, ён вырашыў паехаць на ім у бок вёскі Петухоўшчына. Але транспартны сродак раптам загарэўся — з-за кароткага замыкання электраправодкі. Праз гадзіну ў вёсцы Задвор’е грузчык ўбачыў іншы мікрааўтобус і вырашыў паездзіць на ім, а пасля падпаліў.

Завялі крымінальную справу.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце