weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
04.01.2019 11:41 ,

У Гомельскай вобласці 40-гадовы вясковец замкнуў сваю сям’ю ў доме, абліў бензінам і падпаліў

Устанавілі, што п'яны вясковец зачыніў звонку дзверы свайго прыватнага дома, абліў сцены і вокны будынка бензінам і падпаліў.

Як стала вядома «Сильным новостям», у гэты дзень ў пасёлку Ветка, які знаходзіцца недалёка ад райцэнтра Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці, 40-гадовы п’яны мужчына спрабаваў забіць сваю сям’ю і знаёмага, які знаходзіўся ў іх у гасцях.

Унутры ў гэты час знаходзілася яго маладая жонка 1985 года нараджэння, сын 2007 года нараджэння і нейкі знаёмы.

Матывы ўчынку следству пакуль не ясныя, аднак прысутнасць старонняга мужчыны робіць верагоднай прычынай рэўнасць.

На шчасце, трагедыі не здарылася — людзі, што знаходзіліся ўнутры, дом патушылі самастойна, да прыбыцця ратавальнікаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце