weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
09.01.2019 15:39 ,

На прадпрыемстве ў Маладзечне бык пакалечыў работніка. Мужчына памёр у бальніцы

Фота shkolazhizni.ru.

Пра здарэнне «Рэгіянальнай газеце» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог:

— Увечары пятага студзеня па прадпрыемстве ў Маладзечне бык траўмаваў мужчыну. Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў Маладзечне. Восьмага студзеня ён памёр.

Па словах Таццяны Беланог, РАСК Маладзечна праводзіць праверку.

Следчыя гутараць з відавочцамі, вывучаць дакументы прадпрыемства, умовы працы. Канчатковая прычына смерці 51-гадовага работніка будзе вядомая пасля медыцынскай экспертызы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце