weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
09.01.2019 12:21 ,

Сын знайшоў труп маці ў абгарэлай кватэры

Так выглядала столь у кватэры, дзе загінула жанчына. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

Пятага студзеня ў Маладзечанскі ГРАНС з РАУС паведамілі пра тое, што ў абгарэлай кватэры па вуліцы Драздовіча знайшлі труп жанчыны.

На месца выехалі супрацоўнікі ГРАНС, РАУС, раённага аддзела Следчага камітэта і пракуратуры.

Калі яны прыехалі, гарэння і задымлення ў кватэры не было. Высветлілі, што 5 студзеня пасля 16.00 22-гадовы сын загінулай, студэнт Полацкага ўніверсітэта, прыехаў да маці на выхадныя і знайшоў яе труп на падлозе ў кватэры. Хлопец патэлефанаваў у «хуткую дапамогу» і ў міліцыю. Медыкі, якія прыехалі па выкліку, канстатавалі смерць.

Згарэлая канапа.

Падчас агляду цела бачных апёкаў на целе загінулай не было.

Апавяшчальнік у кватэры не ўстаноўлены.

Пажар знішчыў канапу ў пакоі, закураныя столь, сцены і маёмасць.

У ГРАНС пра пажар у кватэры ніхто не паведамляў, расказала інспектар прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

Прычыну здарэння высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Маладзечанскі ГРАНС рэкамендуе паставіць пажарны апавяшчальнік. І нагадвае, што самай распаўсюджанай прычынай пажараў з’яўляецца курэнне ў нецвярозым стане.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце