weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
09.01.2019 10:32 ,

У Беларусі 2018-ы стаў адным з самых цёплых

Спякотнае лета-2018 у Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі 2018-ы стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года, паведаміла сіноптык Наталля Клявец, піша БЕЛТА.

Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму.

2018 год пачаўся з цёплага студзеня, люты быў халаднейшы — тэмпература апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей за норму, анамальна гарачым быў май. Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і снежань былі ў 2018 годзе з найбольшай колькасцю ападкаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце