weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
10.01.2019 23:33 ,

На Смаргоншчыне шалёная кошка напала на жанчыну

Ілюстрацыя. Фота Whiskas.ru.

Пра гэта паведамляе "Светлы шлях".

Пра гэта распавяла памочнік доктара-эпідэміёлага Смаргонскага занальнага ЦГЭ Святлана Мацкевіч.

– 30 снежня 2018 года каля 8.00 раніцы на ферму па дагадоўванні маладняку ​​пракралася безнаглядная дамашняя кошка. Жывёла накінулася на адну з работніц фермы, затым на каня. Загадчыца фермы па тэлефоне аб тым, што здарылася, паведаміла ў службу Смаргонскага РУП «ЖКГ», – распавядае абставіны здарэння Святлана Мацкевіч.

У гэты ж дзень спецыялісты Смаргонскага РУП «ЖКГ» адстрэлілі жывёлу і на службовым транспарце, выкарыстоўваючы сродкі індывідуальнай абароны, даставілі ў ветлабараторыю для даследавання на шаленства. Вынік даследаванняў па экспертызе №1 ад 3 студзеня 2019 апынуўся станоўчым.

Рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 3 студзеня 2019 года ферма ​​аб’яўленая нядобранадзейным пунктам па захворванні на шаленства сярод сельскагаспадарчых жывёл.

Спецыялістамі Смаргонскага занальнага ЦГЭ было праведзенае эпідэміялагічнае абследаванне ачага шаленства.

Па словах загадчыцы фермы, у жывёлы назіраліся відавочныя прыкметы захворвання на шаленства: занядбаны стан, расшыраныя зрэнкі, неспакой, вялікі слінацёк. У ходзе апытання асоб, якія падвергліся рызыцы заражэння вірусам шаленства, не выяўлена.

11 чалавек, якія працуюць на ферме, пад подпіс азнаёмленыя з правіламі ўтрымання дамашніх жывёл, наступствах кантакту з дамашнімі безнагляднымі і дзікімі жывёламі, атрымалі ўлёткі і памяткі па прафілактыцы шаленства.

Ветэрынарныя спецыялісты пачалі прафілактычную вакцынацыю супраць шаленства сельскагаспадарчых жывёл і вартавых сабак.

Кансультацыю па пытаннях прафілактыкі шаленства можна атрымаць у ДУ «Смаргонскі занальны ЦГЭ» па адрасе: вул. Юбілейная, 25, тэл. 37981, 37982.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце