weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
10.01.2019 10:07 ,

Якімі імёнамі найчасцей называлі маладзечанцы нованароджаных у снежні

Фота ForumDaily.

Уладзіслаў і Софія. Так найчасцей называлі бацькі сваіх нованароджаных дзяцей. А якія імёны папоўнілі скарбонку рэдкіх? З якімі дэмаграфічнымі паказчыкамі завяршыўся 2018 год?

Пра гэта і многае іншае нам паведаміла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала ІВАШКЕВІЧ.

Нараджэнні

У снежні з’явілася на свет роўна 100 нованароджаных (48 хлопчыкаў і 52 дзяўчынкі), што на 15 менш, чым у снежні 2017-га. Першае дзіця нарадзілася ў 46 сем’ях раёна, другое – у 34, трэцяе – у 16, чацвёртае – у трох. Калі прааналізаваць паказчыкі мінулага года, то найбольш нарадзілася дзяцей у студзені – 136, найменш – у сакавіку (89).

Сярэдні ўзрост мам – 28 гадоў, татаў – 31. Тром мамам споўнілася 19, шэсць жанчын нарадзілі ва ўзросце ад 40 да 45 гадоў. Двое мужчын сталі татамі пасля 50-ці.

У снежні зарэгістравана пара двайнят: у маладзечанцаў Анастасіі і Аляксандра Мірошнікавых нарадзіліся дочкі Дар’я і Марыя.

Самымі папулярнымі імёнамі ў мінулым месяцы былі Софія, Дар’я, Кацярына, Ксенія, Марыя, Уладзіслаў, Мацвей, Аляксандр, Давід, Цімафей. Сярод рэдкіх Беата, Уладзіслава, Данелія, Марыяна, Міраслава, Раміра, Герман, Кліменцій, Міраслаў, Савелій, Ціхан.

Усяго ў раёне летась зарэгістравана 1395 нованароджаных — на 104 менш, чым за 2017 год.

Шлюбы

У мінулым годзе снежань стаў самым бедным на шлюбы. Іх зарэгістравана ўсяго 25 (столькі ж было і ў 2017-м). Найбольш сем’яў утварылася ў жніўні – 121.

Сярэдні ўзрост нявест – 33 гады, жаніхоў – 34. Самай маладой нявесце не споўнілася і 18-ці. Зарэгістравалі шлюб пенсіянеры старэйшыя за 60 гадоў.

Усяго летась у раёне створана 825 сем’яў — на 121 менш, чым у 2017-м.

Разводы

Іх зарэгістравана 52, што на 10 больш, чым у снежні 2017-га. Самым неспрыяльным у мінулым годзе стаў май – 58 разводаў, найменш было ў чэрвені – 31.

За мінулы год у раёне распаліся 524 сям’і, што на 16 больш, чым у 2017 годзе.

Смерці

Апошні месяц года стаў апошнім у жыцці 155 нашых землякоў (на 6 больш, чым у снежні 2017-га). Найбольш зарэгістравана смерцяў у сакавіку – 196, найменш — у верасні (124).

Усяго у 2018 годзе пайшлі з жыцця 1860 жыхароў раёна, і гэта на 69 больш, чым у 2017-м. Такім чынам, па выніках мінулага года ў раёне смяротнасць перавысіла нараджальнасць: 1860 супраць 1395. У горадзе таксама адмоўная дынаміка: памерлі 1208 чалавек, нарадзіліся 1065.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце