weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
11.01.2019 13:04 ,

Амаль тона брагі ў хляве: маладзечанская міліцыя знайшла цэх самагонаварэння

Каб вывезці абсталяванне, міліцыянеры звярталіся да мясцовага сельгаспрадпрыемства. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС знайшлі ачаг самагонаварэння ў вёсцы Скавародкі.

Вытворчасць мясцовы жыхар наладзіў у хляве. Па аператыўных дадзеных, у ходзе агляду гаспадарчай пабудовы на прыватным падворку знайшлі самагонны апарат і 941 літр гатовай брагі.

Каб вывесці абсталяванне для вырабу спіртнога аператыўнікам спатрэбілася дапамога мясцовага сельгаспрадпрыемства. Брагу, якую захоўвалі ў металічнай бочцы ў хляве, знішчылі.

Гаспадаром «бізнесу» аказаўся непрацуючы 29-гадовы мясцовы жыхар

Па словах жонкі, самагонны апарат ён паставіў у хляве ў канцы снежня мінулага года. Вядома, што фігурант раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце