weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
11.01.2019 11:26 ,

Жыхар Вілейшчыны незаконна ўпаляваў зайца

Фота ZooPicture.ru.

Работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі 4 студзеня каля 23.00 затрымалі жыхара Вілейшчыны, які з дапамогай гладкаствольнай стрэльбы незаконна забіў зайца-русака ў паляўнічых угоддзях Вілейскага таварыства паляўнічых-рыбаловаў  у забаронены час, без дазволу і пуцёўкі.
Парушальніку пагражае штраф ад 510 да 1275 рублёў. У яго таксама могуць забраць зброю і пазбавіць права палявання.
Ён павінны будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў памеры 510 рублёў і кошт зайца — 51 рубель.
Калі вы бачыце выпадкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, тэлефануйце на нумар  8 01797 50740 у Мядзельскую міжраённую інспекцыю або на тэлефон даверу Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце 8 017 39 00000 або 102.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце