weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
14.01.2019 11:33 ,

12 студзеня на Маладзечаншчыне былі два пажары. Адзін дом цалкам згарэў (Фота)

Дом у вёсцы Белева цалкам згарэў.

З-за няспраўных печах і іх няправільнага выкарыстання 12 студзеня ўзніклі пажары на Маладзечаншчыне. У адным выпадку жылы дом згарэў цалкам, у другім – агонь моцна пашкодзіў дом.

У 8. 20 выратавальнікам патэлефанавалі жыхары вёскі Касцюшкі Красненскага сельсавета.

У палаючым доме людзей не было. Дом выкарыстоўваўся як дачны. Суседзі паведамілі, што гаспадыня дома жыве ў Мінскім раёне і апошні раз была ў кастрычніку 2018 года.

Але напярэдадні многія жыхары вёскі бачылі, як унук гаспадыні, дзевяцікласнік, з кампаніяй маладых людзей прыязджалі ў дом.

Спецыялісты схіляюцца да таго, што пажар здарыўся з-за няспраўнай печы.

Пасля 17 гадзін адбыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Белева Гарадоцкага сельсавета.

Гаспадар дома быў у Дзяржынску. Аб трагедыі яму паведамілі жыхары бліжэйшых дамоў, а ён у службу МНС.

Дом згарэў цалкам. Ён не прыдатны для жылля, распавяла карэспандэнту старшы інспектар групы прапаганды и навучання Маладзечанскага РАНС Марына Ганчарова.

Печку ў доме паліў унук гаспадыні — дзевяцікласнік.

МНС нагадвае: цяпло павінна быць бяспечным.

Карыстаючыся пячным ацяпленнем, неабходна выконваць шэраг правілаў.

Пры распальванні не выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

не пакідаць адкрытымі топачныя дзверцы і печ, якая паліцца, без нагляду;

наяўнасць перад топкай ліста абавязковая;

паліць рэкамендуецца два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны; спыняць паленне за дзве гадзіны да сну;

не сушыць на печы сырыя рэчы і дровы.

Але і нельга забываць, што гэта толькі адна частка складніка бяспекі. Ацяпляльная печ павінна быць змантаваная, уладкаваная па ўсіх правілах.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць 112 або 101.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце