weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
14.01.2019 19:07 ,

У Мінску ўзнагародзілі самых яскравых актывістаў 2018 года. Сярод іх жыхары Маладзечна і Вілейшчыны

Фота Аляксандры Парахні. Злева направа. Міхаіл Міхалевіч, Алег Куралесаў, Юры Крывенькі, Ганна Холад, Валянціна Сідоркіна, Аляксандр Манцэвіч, Зоя Хруцкая, Віталь Качаткоў, Ірына Тархан.

У іх шэраг патрапілі ў пераможцы нашай традыцыйнай акцыі "Асоба года".

Узнагароду зладзілі ў межах сумеснага праекта Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і выданняў Vitebsk4.me, «Бінокль» и «Рэгіянальная газета». 12 студзеня ў сталіцы з’ехаліся актыўныя людзі, якія зрабілі ў мінулым годзе яркую падзею, запалілі ініцыятыву ці запусцілі праект.

Гэта людзі, якіх мы павінны ведаць. Хаця б таму, што менавіта яны змяняюць наш сёняшні дзень да лепшага. і асабліва ўсцешна было чуць, што сярод іх так шмат герояў «Рэгіянальнай газеты».

Ініцыятывы падзялілі па намінацыях. Пераможцаў не вызначалі – вартыя падзякі ўсе. Зрэшты, для гэтага ўрачыстасць і існуе – не каб змагацца, чыя справа важней, а каб расказаць пра кожную і проста падзякаваць тым, хто гатовы працаваць на сваю ідэю.

«Падзея года»

Тут адзначылі самыя яскравыя падзейныя моманты 2018 года. Тыя падзеі, якія зрабілі год менавіта такім, якім ён запомніцца.

«Планетарый» — міжнародны фестываль экалагічнага кіно.

«На тваім баку» – міжнародны фестываль пра матывацыю і юрыдычныя аспекты валанцёрства.

Збор камянёў для рэканструкцыі Крэўскага замка. Дзякуючы актывістам за два дні сабралі грошы на 100 тон камянёў.

Generation «Ў» – адукацыйны моладзевы фестываль.

Справа дырэктар маладзечанскага тэатра Юры Крывенькі.

«Крэатон» – сустрэча для прадстаўнікоў рэкламнай індустрыі.

Спектакль «Час сэканд-хэнд», які паставіў Мінскі абласны драмтэатр. Калектыў тэатра «РГ» адзначыла як «Учынак года-2018».

Дзень Волі «БНР 100». Летась Дзень Волі ўпершыню за многія гады афіцыйна дазволілі святкаваць.

Дырэктар Мінскага абласнога драмтэатра Юры Крывенькі другі справа.

Намінацыя «Канал у сацыяльных сетках»

Тут адзначылі тыя суполкі або каналы, дзе найлепш распавядаюць пра мясцовае супольніцтва.

«Дама, удобная в быту» – інфармацыйная кампанія супраць няроўнасці жанчын.

«Target-99» – рух для тых, хто імкнецца навучыцца сартаваць 99% адходаў.

Active.molodechno – блог пра Маладзечна. Яго вядзе Валянціна Сідоркіна, якая расказвае пра важныя і значныя падзеі і магчымасці горада.

«Твае магчымасці» – тэлеграм-канал для валанцёраў.

«Не благодари» – нканал пра валанцёрства і міжнародныя праграмы.

«Мае Чашнікі» – грамадская кампанія, якая расказвае пра падзеі і праблемы Чашнікаў.

Валянціна Сідоркіна – у зялёнай сукенцы.

Намінацыя «Нізавыя ініцыятывы»

Іх апынулася так шмат, што намінацыю падзялілі на дзве часткі. Тут адзначылі тыя актыўнасці, якія змаглі ўвасобіць свае задумы без падтрымкі.

Першую групу ўзнагароджвалі актывісты Таццяна Сіпачова, Вольга Цімафеева і Таццяна Дзяшкевіч.

Свята «Гарбузы і слімакі Новага Поля», якое зладзілі ў Мінскім раёне.

Свята двара і добраўпарадкаванне мікрараёна ў Бабруйску. 

«Супольнасць суседзяў на Аладавых». У Мінскім раёне Дамброўка правялі суботнік і зладзілі футбольную пляцоўку.

Новая дарога ў вёсцы Дзічкі. Уладкавалі дарогу, якую чакалі 25 год.

Мясцовая ініцыятыва «СВАЕ» ў Жодзіна. Стварылі пляцоўку для сустрэч у сваім двары.

Вёска Вераскі Барысаўскага раёна. Уладкавалі месца для працы аўталаўкі.

«ІніцыЯ+Тыва» з Верхнядзвінска. Мясцовыя правялі прыборку тэрыторыі ля возера, паставілі альтанку, пасадзілі дрэвы і ўладкавалі на вадзе домік для птушак.

«Двор маёй мары» з Шаркаўшчыны. У двары зладзілі дзіцячую пляцоўку, правялі суботнік і свята двара.

Бацькі залілі каток у Гомелі. 25 на 15 метраў яго памер, а месціцца на адкрытай пляцоўцы.

Другую групу ўзнагароджвала журналіст «РГ» Зоя Хруцкая.

У вёсцы Угляны імкнуцца захаваць і адрэстаўраваць унікальныя крыжы-абярэгі каля Белавежскай пушчы.

Дзяніс Тушынскі змагаецца за захаванне зялёных зон у Фрунзенскім раёне Мінска.

Ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» захоўвае памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій, расстраляных на Кабыляцкай гары.

«Валанцёрскае ратаванне вайсковых могілак» у Мінску.

Вуліцу стрыт-фуда ў Маладзечне арганізавалі на месцы былога міні-рынку. Цяпер тут паўстае пляцоўка для творчых людзей і прыемных сустрэч.

Іван Дурэйкі і Міхаіл Міхалевіч заўважылі, што ўнікальнае дрэва пачало сохнуць. Гэта вяз у Верхніх Талуях на Маладзечаншчыне. Дзякуючы іх настоўлівасці на месцы расчысцілі сажалку і добраўпарадкавалі тэрыторыю.

Алег Куралесаў з Навасадаў Вілейскага раёна заснаваў сядзібу, дзе ў адзіночку спрабуе ажывіць вёску і стварае творчую пляцоўку.

Віталь Качаткоў з Маладзечна пабудаваў паспяховы бізнес і займаецца рознымі накінкамі. Піша музыку і спявае песні, вучыць шахматам дзяцей і дарослых, выдае кнігі шахматных задач.

Намінацыя «Штуршок»

Тут уганароўвалі тыя актыўнасці, якія натхнілі іншых на штосьці падобнае.

«Умовы для мовы» – кампания па абароне моўных правоў у Беларусі.

«Легкія чытанні» ў Пружанах – літаратурныя сустрэчы для дзяцей на беларускай мове.

Будаўніцтва велагаража «Салянка». Мэта актывістаў  – паставіць велагаражы ў кожным двары сталіцы.

ZERRO – магазін без упакоўкі. Тут няма аднаразовых пакетаў, толькі мяшкі і сумкі шматразовага карыстання, а таксама рэчы, якія раскладаюцца без шкоды для прыроды.

«Зялёны ўніверсітэт» – ініцыятыва па навучанні экалагічнаму ладу жыцця для студэнтаў.

BCool – ініцыятыва, якая дапамагае зрабіць офіс больш экалагічным.

«Деловой велосипед» – фотоконкурс для супрацоўнікаў, якія ездзяць на працу на ровары.

Doika – модуль для прыёму ахвяраванняў. Гэта дазваляе грамадскім арганізацыям збіраць сродкі на сваіх сайтах без пасярэднікаў.

Намінацыя «Крэатыўнае рашэнне праблемы»

«Зялёны горад для усіх» – праект, накіраваны на адаптацыю горада для людзей з асаблівасцямі зроку, а таксама экалагічная адукацыя для іх.

Гід-комікс «Серабранка» – іміджавы праект спальнага раёна.

«Легалайз Беларусь»– інфармацыйная кампанія па дэкрыміналізацыі псіхаактыўных рэчываў.

Культурны цэнтр «Культыватар» ладзіць крэатыўныя мерапрыемствы ў Лынтупах.

Інтэрактыўная турыстычная карта Брэста.

Квір-каляндар – каляндарь на 2018 год з важнымі ЛГБТК-датамі. Стварылі ў межах кампаніі супраць гамафобіі.

Частушкі пра пасіўную агрэсію. 

Draw for dogs – праект, які аб’ядноўвае ілюстратараў і людзей, якія хочуць дапамагчы прытулку для сабак.

Намінацыя «Праект ці ідэя, якую варта мультыплікаваць»

Гэта тое, чым можна натхніцца і ўвасобіць у сваёй мясцовасці.

Unicornference – канферэнцыі па фінансавай устойлівасці недзяржаўных арганізацый.

UNIcard – праект, які створыць ільготныя і скідачныя магчымасці для студэнтаў.

«ЭКАфітнес» – бяспечныя трэніроўкі для ўсёй сям’і. У гэтым цэнтры ёсць магчымасць займацца людзям з інваліднасцю

«Цэнтр актыўнага доўгажыхарства» – прастора для людзей сталага веку, дзе можна вучыцца і знаходзіць сяброў.

Прадстаўнікі праекта «Вуліца стрыт-фуда».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце