weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
15.01.2019 15:49 ,

Што рабіць, калі вы знайші жывёлу, пацярпелую ў ДТЗ

Фота 1GAI.

Ведайце - падбіраць такую жывёлу нельга.

Згодна з пунктам 148 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, калі вы знайшлі ў паляўнічых угоддзях і (або) на тэрыторыях, не ўключаных у фонд паляўнічых угоддзяў, у тым ліку на дарогах, параненых, траўмаваных, хворых ці загінулых дзікіх жывёл, забараняецца самавольна забіраць іх, разбіраць і перавозіць тушы або часткі туш.

Нельга выкарыстоўваць прадукцыю — мяса, шкуру, рогі.

Пра тое, што знайшлі жывёлу, трэба паведаміць супрацоўнікам МУС ці МНС, ці  карыстальніку паляўнічых угоддзяў, калі вам вядомыя яго кантакты.

Незаконныя разделка і транспарціроўка дзікіх жывёл і іх частак караецца буйным штрафам, а ў некаторых выпадках і прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.

Па рашэнні суда можа быць канфіскаваны і транспартны сродак, на якім перавозілі дзічыну.

Такія строгія санкцыі ўвялі ў першую чаргу для таго, каб пакараць браканьераў, якія пры затрыманні тлумачылі, што знайшлі тушу або мяса ва ўгоддзях і не маюць дачынення да здабычы звера.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце